Роберт Бэкан
Роберт Бэкан | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
англ.: Robert Bacon | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Тэадор Рузвельт | ||||||
Папярэднік | Эліу Рут | ||||||
Пераемнік | Філандэр Нокс | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
5 ліпеня 1860[1]
|
||||||
Смерць |
29 мая 1919[1] (58 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Бацька | William Benjamin Bacon[d] | ||||||
Маці | Emily Crosby Low[d] | ||||||
Жонка | Martha Waldron Cowdin[d] | ||||||
Дзеці | Robert L. Bacon[d][3] і Gaspar Griswold Bacon[d] | ||||||
Веравызнанне | прэсвітэрыянства | ||||||
Партыя | |||||||
Член у | |||||||
Адукацыя | |||||||
Аўтограф | |||||||
Бітвы | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Роберт Бэкан (англ.: Robert Bacon; 5 ліпеня 1860 — 29 мая 1919) — амерыканскі палітык-рэспубліканец, 39-ы Дзяржсакратар ЗША.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Роберт Бэкан нарадзіўся у Ямайка Плейн, Масачусетс. Яго бацькамі былі Уільям Бенджамін Бэкан і Эмілі Кросбі Лоў. Скончыў Гарвардскі ўніверсітэт, дзе быў членам A.D. Club і Delta Kappa Epsilon. 10 кастрычніка 1883 года ажаніўся з Мартай Волдран Коўдын. У іх нарадзілася чатыры дзіцяці: Роберт Лоў Бэкан, Гаспар Грызвальд Бэкан, Эліёт Коўдын Бэкан і Марта Беатрыкс Бэкан, якая выйшла замуж за Джорджа Уітні (1885—1963). Іх сын Роберт быў членам Палаты прадстаўнікоў, Гаспар старшынёй Сената Масачусетса і віцэ-губернатарам.
З 1894 года пачаў працаваць у J.P. Morgan & Co. Разам з Джонам Морганам удзельнічаў у фарміраванні U.S. Steel і Northern Securities Company. Пакінуў кампанію ў 1903 годзе з-за нервовага перанапружання.
5 верасня 1905 года прэзідэнт Тэадор Рузвельт прызначыў Бэкана, свайго сябра па Гарварду, намеснікам Дзяржсакратара ЗША Эліу Рута, месца якой 27 студзеня 1909 года ён і заняў. На гэтай пасадзе Бэкан удзельнічаў у распрацоўцы пагаднення з Калумбіяй і Панама аб Панамскім канале. Сышоў у адстаўку 4 сакавіка 1909 года.
У 1909—1912 гадах працаваў амбасадарам ЗША ў Францыі. Пасля сыходу з гэтай пасады быў прызначаны ў штаб Джона Першынга.
У жніўня 1914 года Бэкан адправіўся на Заходні фронт Першай сусветнай вайны, дзе дапамагаў частках амерыканскіх аўтамабіляў хуткай дапамогі. У 1915 годзе выйшла ў свет яго кніга «Лепшыя адносіны з нашымі лацінаамерыканскімі суседзямі». У 1917 годзе атрымаў званне маёра, а ў наступным годзе прызначаны Першынгі кіраўніком амерыканскай ваеннай місіі ў брытанскай Стаўцы.
29 мая 1919 Роберт Бэкан памёр ад заражэння крыві пасля таго, як яму выдалілі мастаідыт.
Зноскі
- ↑ а б Robert Bacon // GeneaStar
- ↑ Find a Grave — 1996. Праверана 11 чэрвеня 2024.
- ↑ Lundy D. R. The Peerage
- ↑ Архіў Інтэрнэту — 1996.